Четверг, 23.02.2012

Штэфан Фюле сустрэўся з актывістамі праваабарончага цэнтра “Вясна”

Политика: Штэфан Фюле сустрэўся з актывістамі праваабарончага цэнтра “Вясна”

ЕўраБеларусь

26.01.2012

Камісар ЕС па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Штэфан Фюле сустрэўся з намеснікам старшыні беларускага Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцінам Стэфановічам. Тэмай размовы стала сітуацыя, у якой апынуліся праваабаронцы ў Беларусі.

Спадар Фюле яшчэ раз выказаў падтрымку мужнай працы праваабронцаў у Беларусі, якія, нягледзячы на ўсе больш складаныя ўмовы працы, працягваюць змагацца, абараняючы дэмакратычныя прынцыпы і правы чалавека.  У гэтым кантэксце Камісар Фюле выказаў занепакоенасць з нагоды палітычна матываванага пераследу Праваабарончага цэнтра "Вясна", паведамляе Еўракамісія

Сустрэча адбылася адразу пасля таго, як Мінскі гарадскі суд адмовіў у задавальненні касацыйнай скаргі выбітнага праваабаронцы, старшыні праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алеся Бяляцкага, асуджанага 24 лістапада 2011 года да пазбаўлення волі па палітычна матываваным абвінавачанні, што стала следствам яго працы па падтрымцы ахвяраў палітычных рэпрэсій.

Камісар Фюле выказаў глыбокую занепакоенасць з нагоды гэтага рашэння і яшчэ раз падкрэсліў заклік ЕС да беларускіх улад неадкладна і без усялякіх умоў вызваліць спадара Бяляцкага і зняць абвінавачанні з яго і яго намесніка Валянціна Стэфановіча.

Камісар Фюле таксама падкрэсліў сваю асабістую рашучасць узмацніць супрацоўніцтва з беларускай грамадзянскай супольнасцю і з тымі грамадзянамі Беларусі, якія падтрымліваюць рэформы і мадэрнізацыю, з тым, каб разам працаваць над вяртаннем краіны ў еўрапейскую сям'ю дэмакратычных нацый.

 


Меркаванні