Четверг, 23.02.2012

ГРАМАДЗЯНСКАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ

Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" разглядае ГРАМАДЗЯНСКУЮ СУПОЛЬНАСЦЬ як:

1. Прастору свайго самавызначэння.

2. Аб'ект сваёй дзейнасці, увагі і клопату.

Грамадзянская супольнасць мы разуменнем як сферу праявы свабоднай актыўнасці грамадзян, якія дзейнічаюць альбо ў адзіночку, альбо аб'ядноўваючыся ў асацыяцыі і арганізацыі, каб выказаць і абараніць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да актуальных праблем краіны і яе будучыні.

Грамадзянская супольнасць — гэта сфера, незалежная ад прамога ўмяшальніцтва дзяржаўнай улады і бізнесу, яе суб'екты дзейнічаюць на аснове сваіх уласных мэт і інтарэсаў. Да грамадзянскай супольнасці мы адносім не толькі традыцыйныя недзяржаўныя арганізацыі (НДА), але таксама асацыяцыі наймальнікаў, аб'яднанні наёмных працаўнікоў (прафсаюзы), рэлігійныя, мясцовыя, прафесійныя супольнасці, любыя заяўленыя грамадскія ініцыятывы і рухі, у тым ліку нефармальную актыўнасць асобных грамадзян і іх груп.

Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" вызначае сябе і дзейнічае ў прасторы грамадзянскай супольнасці Беларусі і Еўропы.

Мы разумеем, што сёння ў Беларусі грамадзянская супольнасць пакуль яшчэ знаходзіцца ў фазе свайго станаўлення. Яна невяліка па колькасці людзей і арганізацый, гатовых праяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю і актыўна ўплываць на тэмпы і кірунак развіцця грамадства. Суб'екты грамадзянскай супольнасці пакуль займаюць нязначнае месца і ролю ў сучаснай Беларусі. За 20 гадоў найноўшай гісторыі суверэннай Беларусі грамадзянская супольнасць практычна не мела спрыяльных умоў, якія спрыялі б яе станаўленню і развіццю. 

Сёння гэта адлюстроўваецца ў шэрагу складанасцяў і праблем *:

  • Захаванне савецкай практыкі сімуляцыі форм грамадзянскай актыўнасці, што праяўляецца ў існаванні і нават узмацненні такой з'явы, як дзяржаўныя недзяржаўныя арганізацыі;

  • Змешанность (з-за спецыфікі палітычнай сітуацыі) апазіцыйных палітычных структур і арганізацый грамадзянскай супольнасці і, адпаведна, адсутнасць выразнага вызначэння сферы адказнасці грамадзянскай супольнасці і ўсталяваных адносін паміж ім і палітычнымі структурамі;

  • Прафесіяналізацыя структур грамадзянскай супольнасці, пераход ад грамадзянскай актыўнасці да функцыянавання ў вузкіх сферах сваёй дзейнасці;

  • Маргіналізацыя самаарганізаваных і маючых уласныя мэты асацыяцый і структур, а таксама асобных грамадзян, існаванне іх у рэжыме самазахавання і выжывання пры адмове ад шырокага грамадскага ўплыву.

Усведамляючы гэтыя праблемы, мы бачым грамадзянскую супольнасць не толькі як асяроддзе нашага існавання, самавызначэння і выражэння сваёй грамадзянскай пазіцыі, але і як аб'ект нашай дзейнасці і клопату. Развіццё і інстытуцыянальнае ўмацаванне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі — гэта мэта дзейнасці Міжнароднага кансорцыюма "ЕўраБеларусь" на сучасным этапе развіцця нашай краіны.

Гэтая мэта вызначае асноўныя напрамкі працы па развіцці грамадзянскай супольнасці:

1. Кансалідацыя суб'ектаў грамадзянскай супольнасці для фармавання агульнага галасу ў адносінах з інстытуцыянальнымі партнёрамі.

Грамадзянская супольнасць Беларусі павінна быць здольнай сфармаваць і прад'явіць свой "голас і пазіцыю", на роўных уступаць ва ўзаемадзеянне з палітычнымі суб'ектамі (з уладай — у рэжыме перамоў, з палітычнай апазіцыяй — у рэжыме каардынацыі і ўзгаднення дзеянняў); аказваць дзейсны ўплыў на змены і развіццё краіны, яе рух у бок дэсаветызацыі, беларусізацыі і еўрапеізацыі. Кансалідацыя грамадзянскай супольнасці прадугледжвае фармаванне і замацаванне механізмаў ўзгаднення і прад'яўлення агульнай пазіцыі грамадзянскай супольнасці па найбольш істотным пытанням, механізмаў прадстаўніцтва грамадзянскай супольнасці Беларусі ў сітуацыях перамоў з любымі суб'ектамі, механізмаў арганізацыі салідарных дзеянняў грамадзянскай супольнасці.

У рамках гэтага кірунку "ЕўраБеларусь" разглядае таксама станаўленне і развіццё Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Мы рухаемся ад выкарыстання умоў і магчымасцяў ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", дзе Нацыянальная платформа стала месцам прад'яўлення галасу грамадзянскай супольнасці ў беларуска-еўрапейскіх адносінах, да замацавання Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці Беларусі як прасторы і механізма кансалідацыі грамадства ў адносінах да найбольш актуальных пытанняў і праблем развіцця краіны.

2. Развіццё беларускай грамадзянскай супольнасці як часткі агульнаеўрапейскай грамадзянскай супольнасці.

У гэтым накірунку мы арыентуемся на:

  • узаемадзеянне ў вобласці прасоўвання прынцыпаў Еўрапейскай Хартыі актыўнай грамадзянскасці — актыўнае ўключэнне грамадзянскай супольнасці як паўнапраўнага суб'екта ў фармаванне агульнаеўрапейскага парадку дня і рашэнне праблем сацыяльнага, палітычнага і культурнага парадку, якія мы лічым агульнымі еўрапейскімі праблемамі;

  • развіццё і пашырэнне кампетэнцый грамадзянскай супольнасці Беларусі, неабходных для паўнапраўнага ўключэння ў праграмы, праекты і дзеянні на агульнаеўрапейскім узроўні;

  • засваенне і прасоўванне ў Беларусі стандартаў еўрапейскай практыкі ў самых розных абласцях жыцця і дзейнасці;

  • паўнавартаснае ўключэнне грамадзянскай супольнасці Беларусі ў абмеркаванне, крытыку і развіццё еўрапейскіх нормаў і стандартаў у адпаведных істытуцыянальных формах.

  • паўнавартаснае ўключэнне грамадзянскай супольнасці Беларусі ў абмеркаванне, крытыку і развіццё еўрапейскіх норм і стандартаў у адпаведных істытуцыянальных формах.

 

     ____________________________________

        * Мацкевич В. Наброски к анализу третьего сектора (2000).

Мацкевич В. О роли личности в НГО (2007).

 


Меркаванні