BE RU EN
rss facebook twitter

Партызаны выйшлі з лесу. Што адбываецца з пратэстамі (Відэа)

18.10.2020 Юрый Дракахруст, Радыё «Свабода»
Партызаны выйшлі з лесу. Што адбываецца з пратэстамі (Відэа)
Policy & Politics
Чым быў адметны «Партызанскі марш»? Як ідзе падрыхтоўка да агульнанацыянальнага страйку? Што азначала пагроза сілавікоў ужываць зброю?

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»!

Гэтыя пытанні абмяркоўваюць у «Праскім акцэнце» палітолаг Андрэй Ягораў, палітык і блогер Вольга Карач і палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў. Вядзе перадачу — журналіст Юрый Дракахруст.

Сцісла:

Андрэй Ягораў:

  • Мне падаецца, што колькасць пратэстоўцаў была такая самая, як і ў апошнія тыдні.
  • Тактыка праваахоўных органаў вар’юецца ад больш жорсткай да больш мяккай.
  • Сёння яны дзейнічалі мякчэй.
  • Рашэнне аб ужыцці зброі прымаецца на месцы. Ёсць агульная ўстаноўка, што яе можна ўжываць, але ў залежнасці ад паводзін пратэстоўцаў.
  • Унутры сілавых структур ёсць барацьба падыходаў. Адны выступаюць за тое, каб адным генеральным ударам здушыць усе пратэсты, іншыя — за дзеянні ў залежнасці ад абставін.
  • Ультыматум Ціханоўскай стварае рызыку для працэсаў самаарганізацыі на лакальным узроўні, у тым ліку і на прадпрыемствах.
  • Мне здаецца, само абвяшчэнне ўльтыматуму было заўчасным і слаба каардынавалася з актывістамі ў працоўных калектывах.

Вольга Карач:

  • Нягледзячы на запалохванне і прамыя пагрозы зброяй, людзі выходзяць кожны дзень, і асабліва шмат — у суботу і нядзелю.
  • Мы не бачым, каб пратэст здзімаўся.
  • Брутальныя разгоны выклікаюць радыкалізацыю пратэстоўцаў і рост маштабу пратэстаў.
  • На людзей пачалі ціснуць праз маёмасць, шмат у каго адабралі машыны, тэлефоны, пагражаюць адабраць кватэры.
  • У 300 удзельнікаў пратэстаў пагражалі забраць дзяцей.
  • Улады падыходзяць да барацьбы з пратэстам вельмі тэхналагічна.
  • Беларускае грамадства пачула заклік Ціханоўскай. Ён паўплываў на настроі людзей.​

Віталь Цыганкоў:

  • Галоўны вынік — людзі выйшлі прыкладна ў той самай колькасці, што і ў мінулыя тыдні, нягледзячы на пагрозы ўжыцця зброі.
  • Адбываюцца спрэчкі наконт розных шляхоў пратэсту. Сённяшняя акцыя была аргументам на карысць мірных пратэстаў.
  • У кіраўнікоў сілавых структур ёсць нейкі розум, яны разумеюць, што пры ўжыцці зброі ў будучай Беларусі яны не застануцца на свабодзе.
  • Размова Лукашэнкі з палітвязнямі ў СІЗА не мела плёну. Эфект, на які Лукашэнка разлічваў, не атрымаўся.
  • У беларускіх пратэстах лідары — усе. Калі б Бабарыка выйшаў з-за кратаў і заклікаў спыніць пратэсты, ён бы стаў палітычным нябожчыкам.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!

Андрей Егоров: Новый формат протестов получился достаточно выигрышным
Policy & Politics
Андрей Егоров: Новый формат протестов получился достаточно выигрышным
23.11.2020 Юрий Камнев, Thinktanks.by

Репрессивное давление наращивается, поэтому необходимо искать новые формы протеста и переоценивать стратегию долгосрочных действий.

Таццяна Вадалажская: Крытычна важна мець агульны сцэнар дзеянняў і «дарожную мапу» таго, куды рушым
Policy & Politics
Таццяна Вадалажская: Крытычна важна мець агульны сцэнар дзеянняў і «дарожную мапу» таго, куды рушым
22.11.2020 Таццяна Вадалажская, метадолаг і сацыёлаг

Вельмі крута, што сённяшні марш двароў і раёнаў спрацаваў і зноў надаў рашучасці і адчуванне салідарнасці.

Уладзімір Мацкевіч: Я не бачу значнага памяншэння колькасці пратэстоўцаў (Аўдыё)
Policy & Politics
Уладзімір Мацкевіч: Я не бачу значнага памяншэння колькасці пратэстоўцаў (Аўдыё)
21.11.2020 Беларускае Радыё Рацыя

У тактыцы лукашэнкаўскі рэжым пакуль выйграе, але ў стратэгіі ён ужо прайграў.

«Барометр рэвалюцыi» # 20: Якой можа быць змененая тактыка пратэсту (Відэа)
Policy & Politics
«Барометр рэвалюцыi» # 20: Якой можа быць змененая тактыка пратэсту (Відэа)
20.11.2020 «Барометр рэвалюцыi»

«Барометр рэвалюцыi» — гэта серыя рэфлексіўных развагаў пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі.

Владимир Мацкевич: Чья война?
Policy & Politics
Владимир Мацкевич: Чья война?
18.11.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

От разных людей приходилось слышать высказывания: «это не моя война», «это не наша война». Таких не так много в моем круге общения, но есть.

Видео